Все новости

Чыкіда пра перамогу над «Віцебскам»: «Мой гол, я лічу, перавярнуў гульню, і «Славія» ўзяла мяч пад кантроль»

30 сакавіка, 19:51

Абаронца «Славіі» Павел Чыкіда распавёў пра матч з «Віцебскам» (3:2) у матчы другога тура ЧБ.

– Мы выйгралі дзве гульні і гэта самае галоўнае!

– Наколькі было цяжка сёння?

– Было не тое каб цяжка, проста прапусцілі два хуткія галы. Потым мой гол, я лічу, перавярнуў гульню, і мы ўзялі мяч пад кантроль. Завяршылі так, як планавалі, перамогай.

– Калі выконваў штрафны, біў прыцэльна?

– Біл у створ варот у надзеі, што будзе гол, ці хтосьці падставіць галаву.

– Далей «Іслач», што чакаць ад цябе?

– Спадзяюся, будзе перамога! У гульні перад сваімі заўзятарамі каманда прыкладзе максімум намаганняў, – сказаў Чыкіда.