Усе навіны

Бароўскі пра трансфер Кучынскага: «Да еўракубкаў нам патрэбная добрая лаўка. Ведаем яго ўзровень, астатняе – залежыць ад футбаліста»

30 сакавіка, 22:49

Трэнер «Іслачы» Сяргей Бароўскі распавёў пра кадравую сітуацыі ў камандзе.

– Адсутнічаў сёння ў заяўцы Буцько, з чым было звязана такое рашэнне трэнерскага штаба?

– Буцько ў нас траўміраваны, кульгае. Не ведаем, калі ён адновіцца. Таксама і Мітрафанаў. Пакуль гэтая паласа нас працягвае пераследваць. Прычым добра б гэта былі траўмы на трэніроўках, але ўсе яны звязаны з гульнявымі стыкамі. Думаю, што мы перажывём і пройдзем гэта. Галоўнае – трымаць той тонус, які ёсць у трэніроўках. Працы шмат, але ведаем, што і як рабіць. Будзем рухацца далей.

– Ёсць папярэдняя інфармацыя па Мітрафанаву?

– Калена, таму яго выхад у наступным матчы можа быць праблемай.

– Да каманды далучыўся Канстанцін Кучынскі, сёння ён выйшаў на поле. Як пракаментуйце яго падпісанне і дэбют?

– У любым выпадку, да еўракубкаў нам патрэбна добрая лаўка. Мы ведаем узровень Канстанціна, астатняе – залежыць ад футбаліста. Таму што і зараз, калі пойдуць гульні на Кубак, а гэта дзве гульні на тыдзень – лаўка павінна быць добрай, – сказаў Бароўскі.