Усе навіны

Сяднёва могуць звольніць з «Ардабасы»

1 красавіка, 11:15

Казахстанскі «Ардабасы» можа развітацца з беларускім коўчам клуба Аляксандрам Сяднёвым

Паведамляецца, што рашэнне па скасаванні кантракта з Сяднёвым будзе прынятае сёння.

У першых трох матчах сезона «Ардабасы» адзначыўся паражэннем ад «Кайрата» (1:2), нічыёй з «Атырау» Віталя Жукоўскага (1:1) і разгромам «Шахцёра» (5:0).

Нагадаем, у мінулым сезоне Сяднёў упершыню прывёў «Ардабасы» да перамогі ў чэмпіянаце Казахстана.