Усе навіны

Нэймар: «Засумаваў па гульні на стадыёне «Сантаса»

1 красавіка, 19:39

Форвард «Аль-Хілаля» Нэймар наведаў першы матч фіналу Лігі Паўліста паміж «Сантасам» і «Палмейрасам».

Перад матчам бразілец пад апладысменты выйшаў на «Эстадыё Урбана Калдэйра» ў бела-залатой футболцы з прозвішчам Пеле.

«Я вельмі крануты, вельмі шчаслівы, што мяне вітаюць у маім доме. Гэта сапраўды добра.

Я засумаваў па гульні і адчуванню гэтай атмасферы на гэтым стадыёне», – сказаў Нэймар для Globo Esporte.

Бразільскія медыі ўспрымаюць гэты каментар як намёк на тое, што 32-гадовы Нэймар вернецца ў родны «Сантас».

У гэтым сезоне Нэймар правёў 5 матчаў, забіў 1 мяч і аддаў 2 асіста. Падрабязная статыстыка тут.