Усе навіны

Юрый Малееў: «Нешта мне падказвае, што жаночая зборная Беларусі згуляе з літоўкамі»

2 красавіка, 13:30

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі Юрый Малееў пракаментаваў пракаментаваў словы прэзідэнта федэрацыі футбола Літвы Эдгараса Станкявічуса пра тое, што жаночая зборная краіны адмовіцца ад матчаў з Беларуссю, з якой раней патрапіла ў адну групу адбору чэмпіянату Еўропы.

– Чыста палітычны момант. Навошта яго ацэньваць? Думаю, усё звядзецца да таго, што яны будуць гуляць. Гэтыя заявы ўжо не першы раз. Нешта мне падказвае, што мы будзем гуляць з імі. Дата гульні прыйдзе, будзем удзельнічаць. Мы рыхтуемся. Гэта іх праблемы, жаданне – гуляць ці не гуляць.

– Дзяўчынак гэта не дэмаралізуе?

– Чаму гэта павінна быць? Мы рыхтуемся да гульняў. Няхай супернікаў гэта дэмаралізуе. Мы ведаем, што мусім гуляць. Як яны вырашаць – іх пытанні, – сказаў Малееў.