Усе навіны

«Заглембэ» Сасновец пра напад на Хацкевіча: «У цяперашні час праводзяцца мерапрыемствы па ўстанаўленню абставінаў здарэння»

3 красавіка, 17:23

«Заглембэ» Сасновец выпусціла афіцыйную заяву ў якой пракаментавала напад на Беларускага галоўнага трэнера каманды Аляксандра Хацкевіча.

«У сераду раніцай на трэніроўцы першай каманды «Заглембэ», якая праходзіла на трэніровачнай пляцоўцы на вуліцы Крэсовай, з'явілася група мужчын, перапыніўшы трэніроўку, а затым правяла дыялог з трэнерскім штабам і гульцамі.

Улічваючы паводзіны мужчын, якія былі ў масках, клуб апавясціў пра гэта паліцыю, якая накіравала патруль на месца здарэння. У цяперашні час праводзяцца мерапрыемствы па ўсталяванні абставінаў здарэння.

У той жа час мы хацелі б паведаміць вам, што ў бліжэйшыя 24 гадзіны мы паведамім вас аб кадравых рашэннях, якія тычацца нашага клуба», – сказана ў заяўленні клуба.

Нагадаем, што паводле інфармацыі «Трыбуны» Хацкевічу нанеслі два ўдары (адзін ён заблакаваў), астатнія не дасягнулі цэлі.