Прэзідэнт «Урала» Іваноў: «Ганчарэнка – адзін з наймацнейшых спецыялістаў у Расеі, ніколі не было думкі шукаць іншага трэнера»
Прэзыдэнт «Уралу» Рыгор Іваноў распавёў пра працу беларускага спэцыяліста Віктара Ганчарэнкі ў клубе.
– Віктар Ганчарэнка выпраўляе сітуацыю? Прайшлі два раунды Кубка, зачапілі нічыю са «Спартаком» у чэмпіянаце…
– Так нічога пакуль яшчэ не выправілі. Галоўнае, што ўся каманда працуе разам з трэнерскім штабам. Мы зараз былі на зборах, я бачыў працу каманды, ва ўсіх добрае стаўленне да справы. У каго такога падыходу няма, той не гуляе. Падчас няўдалай серыі мне задавалі пытанні пра адстаўку Віктара Міхайлавіча [Ганчарэнка], але ў мяне нават ніколі не было думкі шукаць іншага трэнера. Ганчарэнка – адзін з наймацнейшых спецыялістаў у нашай краіне, – сказаў Іваноў.
«Урал» выйшаў у паўфінал шляху рэгіёнаў Кубка Расіі, у РПЛ клуб займае 13-е месца з 20 ачкамі. Табліца тут.