Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «У «Ліверпуля» і «Арсенала» больш ачкоў, чым у нас, але нам важна выйсці ў Лігу чэмпіёнаў»

4 красавіка, 11:56

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Хасэп Гвардыёла ацаніў адставанне сваёй каманды ад «Арсенала» і «Ліверпуля» ў гонке за «золата» АПЛ.

«У іх больш балаў, чым у нас, таму яны фаварыты, але нам важна выйсці ў Лігу чэмпіёнаў. Мы блізкія да гэтага, удзел у гэтым турніры важны па многіх прычынах. Перамога над «Вілай» – вялізны крок у Лігу чэмпіёнаў», – лічыць Гвардыёла.

Пасля 30 згуляных матчаў у манчэстэрцаў 67 ачкоў і трэцяе месца ў турнірнай табліцы АПЛ. Адставанне ад першага «Арсенала» складае 1 бал. Таксама 67 ачкоў у другога «Ліверпуля», у якога матч з «Шэфілд Юнайтэд» у запасе (4 красавіка).