Усе навіны

Ігар Кавалевіч: «Добра настроіліся на еўракубкі – не хапіла «Нёману» родных гледачоў, свайго поля, якія б гналі наперад»

5 красавіка, 12:06

Галоўны трэнер гродзенскага «Нёмана» Ігар Кавалевіч расказаў пра выступленне каманды у еўракубках.

– «Нёман» пашумеў у еўракубках. Чаго не хапіла і якія планы на гэты год?

– Трошкі мы памыліліся з тактыкай на другую гульню. 0:1 прайгравалі «Цэле», вырашылі пайсці ва-банк, хоць Гулжыгіт Алыкулаў мог забіць гол у пачатку, раскрыліся і супернік такога ўзроўню нам гэтага не дараваў. Добра настроіліся на еўракубкі, і не хапіла нам родных гледачоў, свайго поля, якія б гналі каманду наперад. Быць паўтара месяца па-за домам – гэта накладвае адбітак. Змяні нейкія моманты ў заключнай гульні, то мы маглі бы і пазмагацца далей: пры добрай гульні з Мэты на выездзе мы прапусцілі адзін мяч. Можна было б зрабіць па-іншаму, але як ёсьць, – сказаў Кавалевіч.