Усе навіны

Юрый Малееў: «Жаночая зборная Грузіі, як і ўсе азіяцкія краіны, вельмі тэхнічная»

8 красавіка, 20:32
1

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі Юрый Малееў падзяліўся чаканнямі ад матча супраць Грузіі ў рамках кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы. Сустрэча пройдзе 9 красавіка.

– Мы паглядзелі запіс гульні Грузіі супраць Літвы. Гэтая каманда, як і ўсе азіяцкія краіны, вельмі тэхнічная. Хуткія і рэзкія нападаючыя. Якраз футбалістка пад сёмым нумарам забіла два гэтыя мячы за кошт індывідуальнага майстэрства. За гэтымі гульцамі трэба сачыць вельмі ўважліва. Нам ні ў якім разе нельга расслабляцца. Ёсць моцныя і слабыя бакі. Наконт складу на гульню пакуль загадваць не буду. Будзем глядзець, як усё будзе разьвівацца. Магчыма, камусьці прадставіцца шанц, – сказаў Малееў.