Усе навіны

Дыега Сімеонэ: «Упэўнены, Марата заб'е «Барусіі» Д»

9 красавіка, 23:14

Галоўны трэнер «Атлетыка» Дыега Сімеонэ падзяліўся чаканнямі ад першага чвэрцьфінальнага матча Лігі чэмпіёнаў супраць «Барусіі» Дортмунд, які пройдзе 10 красавіка.

«Трэба паспрабаваць паказаць усё, на што мы здольныя. Каманда разумее, што кожны мусіць згуляць на сваім максімуме, што спатрэбяцца ўсе без выключэння. Мы маем намер прасунуцца далей дзякуючы каманднай гульні.

У апошніх некалькіх матчах Грызман гуляў з траўмай. Ён гуляў з траўмай супраць «Інтэра» і забіў. Супраць «Барселоны» ён пачаў на лаўцы, але вярнуўся ў матчы з «Вільярэалам». Нам патрэбен Антуан у яго найлепшай форме, у гэтым ніякіх сумневаў.

Я цалкам давяраю Альвара Мараце. Не сумняваюся, што ён ведае, як гуляць у такіх матчах і што менавіта ад яго трэба камандзе. Упэўнены, што ён зробіць унёсак, якога мы ўсе чакаем: заб'е гол», – сказаў Сімeонэ.