Усе навіны

Савіцкі рэалізаваў 24-ы пенальці ў ЧБ, больш толькі ў Васілюка

11 красавіка, 12:21

Нападнік «Нёмана» Павел Савіцкі рэалізаваў 24-ы пенальці ў чэмпіянаце Беларусі. Усяго футбаліст выконваў 26 удараў з 11-метровага пункта.

Адзначым, што больш пенальці рэалізаваў толькі экс-нападаючы брэсцкага «Дынама» Раман Васілюк (33 галы з 41 спробы).