Усе навіны

Ягор Лукашэнка: «Хто мяне натхняе? Філасофскае пытанне. Хутчэй за ўсё – я сам»

12 красавіка, 10:37

Беларускі абаронца «Энергетыка-БДУ» Ягор Лукашэнка распавёў пра тое, ка прыйшоў у футбол, а таксама распавёў пра горад, у якім хацеў бы пабываць.

– Чаму пачаў захапляцца футболам?

– Калі быў дзіцем, пастаянна хадзіў на Татавы матчы, так і палюбіў гэты від спорту.

– Ці ёсць хтосьці і нешта, хто вельмі моцна паўплываў на цябе?

– Канкрэтнага, напэўна, няма. Але, думаю, што для любога чалавека гэта яго асяроддзе.

– У якой краіне ці горадзе ты б марыў пабываць? Чаму?

– Хацеў бы з'ездзіць у Хельсінкі. Я адчуваю ад гэтага горада і краіны атмасферу камфорту і свабоды.

– Як адпачываеш пасля цяжкай трэніроўкі?

– Добры сон маё адзінае аднаўленне.

– Кім бы ты хацеў стаць, акрамя футбаліста?

– Калі б не футбол, я думаю паступіў ва ўніверсітэт на факультэт міжнародных адносін. Думаю звязаў бы сваё жыццё з адвакатурай.

– Ці ёсць хобі ці захапленні?

– Акрамя футбола, больш нічым не захапляюся. На гэта не хапае часу.

– Хто цябе натхняе?

– Ну, нейкае філасофскае пытанне. Хутчэй за ўсё – я сам, – сказаў Лукашэнка.