Усе навіны

У «Чэлсі» 10 траўмаваных гульцоў перад матчам з «Эвертанам», да спісу дадаліся Дысасі і Энца

12 красавіка, 16:33

«Чэлсі» апублікаваў спіс недаступных гульцоў перад матчам 33-га тура АПЛ з «Эвертанам», які адбудзецца ў панядзелак, 15 красавіка.

У паведамленні гаворыцца, што пашкоджанні атрымалі паўабаронца Энца Фернандэс і цэнтральны абаронца Аксель Дысасі. Характар траўм пакуль невядомы, абодва гульцы праходзяць медыцынскае абследаванне.

Такім чынам, колькасць раўмаваных гульцоў лонданцаў павялічылася да 10. Да таго ж фулбек Бэн Чылвел трэніруецца па індывідуальнай праграме.

Спіс усіх траўмаваных «Чэлсі» – тут.