Усе навіны

Кубак Казахстана, 1/8 фіналу: Гол Бяссмертнага дапамог «Актабэ» прайсці «Жэтысу» Шрамчанка, «Ардабасы» Сяднёва выбіў «Тараз» і іншыя вынікі

14 красавіка, 17:42

13-14 красавіка прайшлi матчы 1/8 фіналу Кубка Казахстана

13 красавіка

«Атырау» Віталя Жукоўскага, Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча, Мікіты Сцяпанава і Мікалая Сігневіча выбіў «СД Фэмілі» (6:0). Сцяпанаў адгуляў матч цалкам, атрымаў жоўтую картку на 42-й хвіліне і забіў на 83-й, Хаткевіч выйшаў у старце і быў заменены на 46-й хвіліне, Стасевіч выйшаў на поле на 75-й хвіліне, Сігневіч усю гульню правёў на лаўцы запасных.

«Кайсар» Руслана Юдзянкова, Уладзіміра Соўпеля і Дзмітрыя Барадзіна вылецеў ад «Табола» 0:3. Юдзянкоў правёў на полі ўсю гульню, Барадзін выйшаў у старце і быў заменены на 76-й хвіліне, у гэты ж час на поле выйшаў Соўпель.

«Жэніс» Дзяніса Грачыхі і Сяргея Волкава вылецеў ад «Астаны» Макса Эбонга (0:1). Волкаў адгуляў матч цалкам, Грачыха выйшаў у старце і быў заменены на 84-й хвіліне, Эбонг выйшаў на поле на 69-й хвіліне.

14 красавіка

«Кызыл-Жар» Яўгена Бярозкіна выбіў «Акадэмію Антусцік» (2:1). Беларус выйшаў на поле на 56-й хвіліне.

«Ардабасы» Аляксандра Сяднёва і Усевалада Садоўскага прайшоў «Тараз» (2:0). Садоўскі ўсю гульню правёў на лаўцы запасных.

Гол Дзмітрыя Бяссмертнага на 44-й хвіліне дапамог «Актабэ» выйграць у «Жэтысу» Антона Шрамчанкі (1:0). Бяссмертны правёў на полі ўсе 90 хвілін. Шрамчанка на 85-й хвіліне матча, атрымаўшы чырвоную картку, быў выдалены з поля.

«Ялімай» Мікіты Корзуна і Мікалая Золатава прайшоў «Шахцёр», выйграўшы ў каманды з Караганды з лікам 2:1. Корзун выніковымі дзеяннямі не адзначыўся і быў замене на 94-й хвіліне матчу на Золатава.

Рэйтынг казiно

Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...