Усе навіны

Мякіш пра пераход у «Тарпеда-БелАЗ»: «БАТЭ прасіў непад'ёмныя грошы для «Іслачы», у Жодзіна магчымасці больш»

15 красавіка, 11:59

Паўабаронца «Тарпеда-БелАЗ» Максім Мякіш расказаў пра арэнду ў «Іслачы» і пераход з БАТЭ ў «Тарпеда-БелАЗ».

«Арцём Саныч [Радзькоў] больш, так скажам, падказваў, як павінна працаваць у вялікім футболе, у дарослым. Хто б ні быў маім канкурэнтам, я павінен за сваё месца біцца. І вось у «Іслачы» ён нам гэта прывіваў. І ў цэлым я лічу, што за год, нават за два гады працы ў «Іслачы» ён дасягнуў вялізных вынікаў.

«Іслач» хацела паўнавартасны трансфер, БАТЭ прасіў, так скажам, непад'ёмныя грошы для «Іслачы» на той момант. Так атрымалася, што выйшаў на сувязь з Жодзіна Дзмітрый Васільевіч Молаш. Ён патэлефанаваў мне, сказаў, што ёсць зацікаўленасць. Ну і, канешне, у «Тарпеда-БелАЗ» магчымасці больш, чым у «Іслачы», і Жодзіна выкупіла правы на мяне ў БАТЭ», – сказаў Мякіш.