Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Арсенал» і «Ліверпуль» заваявалі шмат ачкоў у кампенсаваны час – гэта талент»

15 красавіка, 14:30

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла пасля гульні з «Лутонам» (5:1) назваў галоўную розніцу паміж яго камандай «Арсенлаам» з «Ліверпулем».

«Адзіная самая вялікая розніца паміж «Арсеналам», «Ліверпулем» і намі ў тым, што яны выйгралі шмат ачкоў у кампенсаваны час. Гэта дапамагло ім быць на той пазіцыі ў табліцы, дзе яны знаходзяцца на дадзены момант.

Вядома, усе тры каманды правялі надзвычайны сезон. Але яны выйгралі шмат ачкоў дзякуючы свайму таленту, дзякуючы гэтаму ўменню.

Гэта не здаралася з імі 1 ці 2 разы. З «Ліверпулем» за апошнія восем гадоў гэта было шматкроць. З Арсеналам гэта таксама адбывалася шмат разоў. Гэта ўсё з-за іх таленту. Гэта тое, чым яны могуць ганарыцца, а не наадварот.

У гэтым кампаненце яны нашмат лепш за нас, але ўсё роўна мы тут. Гэта прывілей змагацца за тытул. Я б не змяніў нашу пазіцыю на любую іншую. Мы ўсё яшчэ тут і змагаемся за трафеі», – сказаў Гвардыёла.

Пасля 33-га тура АПЛ «Манчэстэр Сіці» выйшаў на першае месца ў турнірнай табліцы. Каманда Гвардыёлы апярэджвае «Ліверпуль», які ўступіў «Крыстал Пэласу» (0:1) і «Арсенал», які прайграў «Вест Хэму» (0:2) на 2 ачкі.

17 красавіка «Манчэстэр Сіці» згуляе з «Рэалам» у матчы ў адказ 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў, пачатак у 22.00. Першы матч скончыўся з лікам 3:3.