Усе навіны

Трэці раз у ХХІ стагоддзі ў паўфінале ЛЧ/ЛЕ не будзе прадстаўнікоў Англіі

19 красавіка, 10:30

Толькі 1 з 8 англійскіх клубаў прабіўся ў паўфінал еўракубкаў сезона 2023/24.

Гэтай камандай стала «Астан Віла», якая выбіла «Ліль» у чвэрцьфінале Лігі канферэнцый.

Толькі ў трэці раз у XXI стагоддзі ў Англіі няма ніводнага прадстаўніка ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў або Лігі Еўропы/Кубка УЕФА. Гэта будзе толькі чацвёрты выпадак за апошнія 20 сезонаў, калі АПЛ не будзе мець фіналіста ні ў адным з гэтых турніраў.

Раней з Лігі чэмпіёнаў вылецелі «Манчэстэр Юнайтэд», «Ньюкасл», «Арсенал» і «Манчэстэр Сіці».

З Лігі Еўропы вылецелі «Брайтан», «Ліверпуль» і «Вэст Хэм».