Усе навіны

Экс-дублер БАТЭ Харко: «Праводзіў экскурсіі ў Нью-Ёрку, гутарыў з Джымам Кэры – ён аказаўся хамаватым. Вось Кіяну Рыўз топ»

19 красавіка, 12:41

Былы гулец дубля БАТЭ Мікіта Харко ў інтэрв'ю тэлеграм-каналу «О, спорт! Ты – мир!» расказаў аб пераездзе ў Нью-Йорк.

– Амерыканцы не распытвалі пра Беларусь?

– Не. Такое адчуванне, што амэрыканцы нават не ведаюць, дзе знаходзіцца Беларусь. Калі пыталіся, адкуль я, казаў, што з Беларусі, а гэта краіна каля Расіі, Украіны і Польшчы. На гэтым пытанні заканчваліся.

– Вам прыйшлося пакінуць каледж і футбол, каб працаваць. А гэта, наколькі ведаю, правядзенне экскурсій па Цэнтральным парку Нью-Йорка.

– Менавіта.

Сядзеў ва «УКантакце», шукаў працу, глядзеў аб'явы. Убачыў, што патрабуюцца нейкія кіроўцы, заробак быў напісаны вельмі добры. Патэлефанаваў, падняў рускамоўны хлопец, запрасіў на сустрэчу. Аказалася, што ён займаўся здачай веласіпедаў у арэнду для правядзення экскурсій. Ён мне даў веласіпед, і я пачаў вось так праводзіць экскурсіі. Пры гэтым англійская ў мяне была далёка не на самым высокім узроўні, але нешта растлумачыць мог.

– Трапляліся незвычайныя кліенты?

– У мяне не было, а вось калегі вазілі. Неяк прыехаў бразільскі мільярдэр, замовіў экскурсію. Яго возяць гадзіну, другую, і ён кажа, што ў яго самалёт у тры гадзіны дня. А на гадзінніку – 14.30. Яму гавораць, што ён спазняецца на рэйс. У адказ: «Ды не хвалюйся. У мяне свой самалёт, так што пачакае».

Нядаўна калегі вазілі рэпера Jay-Z, былы баскетбаліст Шакіл О’Ніл часта карыстаецца паслугамі. Разам са сваёй сям'ёй катаецца, слухае музыку, проста адпачывае. Мне давялося неяк пагутарыць з акцёрам Джымам Кэры. Доўга гутарылі, але ўражанне ён пакінуў непрыемнае. Нажаль, адзін з маіх каханых акцёраў апынуўся некультурным, нават хамаватым. Кіяну Рыўза бачыў некалькі разоў, размаўляў. Вось ён топ. Лепей людзей па чалавечых якасцях не бачыў. Наогул, шмат зорак карыстаецца паслугамі экскурсаводаў, і глядзіш зараз на іх – нічога асаблівага, – сказаў Харко.