Все новости

РПЛ: «Урал» Ганчарэнкi і «Сочы» згулялі унічыю, «Арэнбург» Сівакова саступіў «Зеніту» і іншыя вынiкi

21 красавіка, 20:16
2

З 19 па 21 красавіка прайшлі матчы каманд з беларускай прысутнасцю ў 25-м туры РПЛ.

20 красавіка

«Рубін» Аляксандра Мартыновіча і «Лакаматыў» згулялі ўнічыю (1:1). Беларус правёў усю гульню на полі.

«Балтыка» Віталя Лісаковіча, Юрыя Кавалёва і Кірыла Капленкі перамагла «Крылы Саветаў» Ягора Карпіцкага і Кірыла Пячэніна (2:1). На 34-й хвіліне Пячэнін атрымаў жоўтую картку. Карпіцкі правёў усю гульню на скамейке запасных. Лісаковіч быў заменены на 59-й хвіліне, Кавалёў на 26-й, Капленка правёў усю гульню на скамейке запасных.

«ЦСКА» прайграў «Ахмату» беларускага трэнера Рамашчанкі (1:2).

21 красавіка

«Дынама» Андрэя Кудраўца разграміў «Ніжні Ноўгарад» (4:1). Кудравец не патрапіў у заяўку на матч

«Арэнбург» Міхаіла Сівакова і Цімафея Мартынава саступіў «Зеніту» (0:1). Сівакоў правёў увесь матч на лаве запасных. Мартынаў не патрапіў у заяўку на матч з-за траўмы.

«Урал» Віктара Ганчарэнкі, Ягора Філіпенкі, Уладзіслава Малькевіча, Валерыя Бачарава, Дзяніса Шчарбіцкага і Арцёма Канцавога згуляў унічыю з «Сочы» (2:2). Філіпенка адыграў усе 90 хвілін, Малькевіч не трапіў у заяўку на матч з-за траўмы, Бачэраў не трапіў у заяўку на матч, Шчарбіцкі ўвесь матч прасядзеў на лаве запасных, Канцавы з'явіўся на полі на 76-й хвіліне.

Лучшие букмекеры

Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...