Усе навіны

Драгун пра расійскую аматарскую медыялігу: «Чэмпіянату Беларусі ёсць куды імкнуцца»

19 красавіка, 18:24

Спартыўны дырэктар аматарскай DMedia Станіслаў Драгун параўнаў Расійскую аматарскую медыялігу з чэмпіянатам Беларусі па футболе.

– Ведаеце, гэта момант пераломны. У медыялізе ёсць беларуская каманда, якая прадстаўляе ўсю краіну. Па арганізацыі будзе ўсё ідэальна і нават нашаму чэмпіянату яшчэ ёсць куды імкнуцца. Напрыклад, будуць пятлічкі на трэнерах і ты можаш у рэжыме рэальнага часу чуць яго. Камера на арбітры, якая выводзіцца на вялікі экран... У кожнага гульца ёсць датчык, які паказвае пульс. Гэта значыць сутнасць у тым, што глядач гэта можа бачыць тут і цяпер, а не пасля матчу ў нейкіх аналізах.

– Наколькі тэхнічна складана гэта арганізаваць?

– Гэта не мы рыхтуем. Гэтым займаецца ліга і гэта ў чарговы раз падкрэслівае яе высокі статус. Яны пашыраюцца і нават гатовыя прыехаць да нас у краіну, на новы рынак. Нам цікава адчуць канкурэнтаздольнасць. Думаю, што ад гэтага ўсё ў плюсе.

Тут ёсць дамоўленасці, па якіх гулец абавязаны даць інтэрв'ю журналістам ці проста сфатаграфавацца. У якім бы ён там стане не быў... Так што калі хтосьці вам адмовіць у інтэрв'ю, то смела звяртайцеся. Мы яго пакараем, – сказаў Драгун.