Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Палмер – выключны гулец з суперпатэнцыялам, я не даў яму хвілін, якіх ён заслугоўвае»

19 красавіка, 19:05

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла распавёў, чаму адпусціў Коўла Палмера ў «Чэлсі».

«Коўл на працягу двух сезонаў прасіўся пакінуць «Сіці». Я казаў: «Заставайся». Але ён хацеў пайсці. Што мы можам зрабіць?

Ён выключны гулец з суперпатэнцыялам. Я не даў яму тых хвілін, якіх ён заслугоўвае, якія ён зараз мае ў «Чэлсі», – сказаў Гвардыёла.

Палмер у гэтым сезоне забіў 25 галоў і зрабіў 13 асістаў у 41 матчы. Статыстыка 21-гадовага англiчанiна – тут.