Усе навіны

Арцём Шуманскі: «Калі Шпілеўскага зараз заявіць у ЧБ, цэнтрбекам папыліў бы дакладна»

21 красавіка, 15:40

Беларускі нападаючы «Арыса» Арцём Шуманскі падзяліўся меркаваннем пра ўплыў невялікага гульнявога досведу на трэнерскія якасці коўча Аляксея Шпілеўскага.

– Ёсць трэнеры, якія гулялі ў футбол прафесійна, а ёсць тыя, якія проста адвучыліся. І Аляксей Шпілеўскі, наколькі я ведаю, гуляў у дзяцінстве, нават, па-мойму, у зборнай U-17, і ў яго траўма спіны была. Гэта значыць, па сутнасці ён так прафесійна і не зайграў, але стаў трэнерам добрым. Вось у цябе меркаванне якое?

– Я працаваў, дапусцім, у БАТЭ, там быў трэнер, які не гуляў у футбол. З ім было цяжка, ён недзе не разумеў. Ён хоча адно, а ты не можаш гэта зрабіць, як бы ні хацеў.

А тут – ну, прасцей, ён у футбол гуляў. Ён на трэніроўцы можа пастаяць пажангліраваць, ударыць у перакладзіну. Ён у нармальнай форме. Калі яго зараз заявіць у чэмпіянаце Беларусі, я думаю, там нармальна папыліў бы дакладна.

– У цэнтры б згуляў, так? Там, апорнічка...

– Не ведаю, цэнтральнага абаронцу, я думаю, сапраўды вырваў бы там.

Гэта значыць ён можа там стаяць, я іду, адвярнуўся, паварочваюся – ад яго ўжо мяч ляціць мне ў нагу. Ён таксама любіць пагуляць. Можа пасля трэніроўкі застацца пенальці пабіць брамніку альбо штрафныя. У тэкбол пагуляць можа спакойна, – распавёў Шуманскі.