Усе навіны

Цевераў пра перыяд у «Шахцёры»: «Зуб пасля матчу з мiнскім «Дынама» сказаў, што мы гуляем у меншасці, калі я выйшаў на поле»

21 красавіка, 18:14

Нападаючы «Віцебску» Руслан Цевераў узгадаў этап кар'еры ў «Шахцёры», якому належаў у перыяд з 2016 па 2018 год.

– Мяне не хапіла псіхалагічна, я не мог паверыць у тое, што я менавіта ў «Шахцёры». Увесь час шукаў нейкія мінусы ў сабе, што не варты, што слабы. Марэк Зуб пасля матчу з мiнскім «Дынама» сказаў, што мы гуляем у меншасці, калі я выйшаў на поле.

Мог толькі прадоўжыць і даказаць, што гэта не так. Калі б спыніўся, то зламаўся б як чалавек. Хочацца даказаць усяму свету, што гэта не так, – сказаў Цевераў.