Усе навіны

Арцём Шуманскі: «Сказалі, што я і Кудравец патрапілі ў топ-250 перспектыўных футбалістаў свету – мне было ўсё роўна»

21 красавіка, 19:39

Беларускі нападаючы «Арыса» Арцём Шуманскі распавёў пра пачатак кар'еры.

– Ты патрапіў у топ-250 перспектыўных маладых гульцоў свету. Што было, калі ты даведаўся, што туды патрапіў?

– Не ведаю, мне неяк было ўсё роўна. Я даведаўся, мне там сказалі, я і, быццам, Кудравец патрапілі. Я не надаў гэтаму значэння нейкага. Каб ты мне не сказаў, я зараз і не ўспомніў.

– У БАТЭ ты згуляў, па-мойму, у Лізе канферэнцый як самы малады гулец наогул у гісторыі клуба.

– Ну, так, таксама было. Мы тады прайгралі. Дзве гульні, таму неяк не было ніякіх уражанняў.

– Ты гуляў у вышэйшай лізе і пры гэтым вучыўся ў школе, як на гэта рэагавалі аднакласнікі?

– У мяне гімназія была. Тамака ўсе ходзяць і вучаць гэтыя, з падручнікамі. Не, каб футбол паглядзець там, у спорт які-небудзь. Яны ўсё ходзяць з падручнікамі. Чытаюць гэтыя літаратуру, Пушкіна, Талстога там. Вядома, часам можна пачытаць, але не ўвесь час жа гэта. Матэматыка, хімія, бла-бла-бла. Ніхто нават не разумее нічога ў футболе. Там, ну, было, мусіць, два чалавекі са мной у класе, хто спартоўцы там. І то яны надавалі вучобе часу больш, чым спорту. Нехта на спаборніцтвы ездзіў менавіта, там, за школу. А так, каб прафесійна, ніхто, напэўна, у школе так і не займаўся, – сказаў Шуманскі.