Усе навіны

Кірыленка пасля 1:1 з брэсцкім «Дынама»: «####### гульня. На полі была толькі адна каманда – «Славія»

22 красавіка, 23:15

Паўабаронца «Славіі» Кірыл Кірыленка падзяліўся меркаваннем аб матчы з брэсцкім «Дынама» (1:1)

– ####### [добрая] гульня. На полі была толькі адна каманда – «Славія». Супернік выбіваў мячы. У Брэсце ёсць якасныя футбалісты, але мы гулялі лепш. Прапусцілі неабавязковы гол са стандарта. Не хачу закрануць суперніка, але мы былі лепей.

– Калі прапусцілі, то страцілі канцэнтрацыю?

– Трэба глядзець відэа. Магчыма, так і ёсць. Страта канцэнтрацыі бывае. Паглядзім відэа, будзем выпраўляць свае памылкі.

– Ці можна вас назваць галоўным мастаком у матчы?

– Не ведаю. Не хачу браць на сябе такую адказнасць. Проста трэнерскі штаб гаворыць перамяшчацца, заўсёды быць у руху. Мы ўсе мастакі на футбольным полі, – сказаў Кірыленка ў эфіры праграмы «На мяжы фолу».