Усе навіны

Біёнчык – супрацоўніку дзяржТБ: «Правакуеце мяне? Лайк вам»

22 красавіка, 23:37
1

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык уступіў у пікіроўку з супрацоўнікам дзяржТБ.

Пасля пяці тураў каманда займае першае месца ў табліцы ЧБ.

– Наколькі вы амбіцыйны трэнер? Першае месца ў чэмпіянаце ці топ-3?

– Топ-3? Правакуеце? Добрая правакацыя, залічана. Лайк вам.

Я атрымліваю асалоду ад таго, што адбываецца. Ад таго, як мы развіваемся, робім гэта ўсе разам. Мы сфакусаваныя на гэтым, а як сапраўдныя спартсмены, вядома, жадаем дзесьці атрымаць поспех, перамагчы. Мы да гэтага імкнемся, мы гэтага хочам, – сказаў Біёнчык у эфіры праграмы «На грани фола».