Усе навіны

Пунтус пра рэформы у Д3: «Які можа быць футбол, калі мы бачылі вынікі па 20:0 і 123 недаезды? Каму гэта трэба?»

23 красавіка, 14:23

Галоўны трэнер «Макслайна» і экс-трэнер зборнай Беларусі па футболе Юрый Пунтус выказаўся пра рэформы АБФФ у другой лізе.

«Кіраўніцтва АБФФ, і Выканкам, і бюро Выканкаму для таго і ёсьць, каб рабіць гэтыя крокі для агульнага разьвіцьця.

Мы выйграем у спартовым плане і ў відовішчнасці, нягледзячы на тое, што гэта былыя дублюючыя склады, адназначна.

І гульня [«Макслайна»] супраць мінскага «Дынама-2» гэта паказала. І ўжо мы два туры згулялі. Ніхто з гэтых рабят, дублюючых складаў – не выглядалі хлопчыкамі для біцця. І нават зборная U-17.

Гульня сярод мужыкоў, яна гартуе. І яны толькі мацнейшымі стануць.

Калі б сёння мы іх укінулі ў гэты кацёл і ўбачылі ўсё ж тое, што здарылася ў другой лізе летась….

Калі мы бачылі вынікі па 20:0. Гэтую статыстыку я пачытаў, і я думаю, што гэта не выдумка, нехта гэтым спецыяльна займаўся і ён за гэтыя лічбы адказвае, калі 123 недаезды… Ну, каму гэта трэба? Які можа быць футбол, што футбол ад гэтага выйграе?

Таму я сёння за тое, што мы зрабілі», – сказаў Пунтус.