Усе навіны

Сяднёў захавае пасаду галоўнага трэнера «Ардабасы» мінімум да лета («ЖаркOFF»)

23 красавіка, 15:52

50-гадовы беларускі галоўны трэнер «Ардабасы» Аляксандр Сяднёў застанецца на сваёй пасадзе як мінімум да заканчэння першага круга чэмпіянату Казахстана, паведамляе Telegtram-канал «ЖаркOFF».

Далейшыя дзеянні кіраўніцтва клуба будуць залежаць ад вынікаў каманды ў чвэрцьфінале Кубка Казахстана, васьмі турах чэмпіянату Казахстана і старце ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў.

У выпадку няўдачы ў шорт-лісце «Ардабасы» значацца прозвішчы не менш за пяць трэнераў.

Пасля 5 тураў «Ардабасы» займае 3-е месца ў табліцы, адстаючы на два балы ад «Актабэ». У мінулым сезоне каманда ўпершыню стала чэмпіёнам краіны.