Усе навіны

Улады Мадрыда разглядзяць закон пра памяншэнне падаткаў – яго ўжо празвалі «законам Мбапэ»

23 красавіка, 17:35

Улады Мадрыда разглядаюць прыняцце закона аб памяншэнні працэнта падаткаў на фоне трансферу Кіліяна Мбапэ ў «Рэал», паведамляе Sport.de са спасылкай на газету El Nacional.

Закон прадугледжвае, што ўсе замежныя работнікі, якія пераязджаюць у Мадрыд і робяць інвестыцыі, павінны плаціць 24 працэнты падаходнага падатку. Медыя ўжо назвалі гэты закон «законам Мбапе».

Раней у Іспаніі быў вядомы «закон Бэкхэма», які меркаваў, што работнік павінен заплаціць 24% ад атрыманага даходу ў памеры да 600 тысяч еўра і 47% ад сумы, якая перавышае дазволены парог. Такім чынам, пры прыняцці новага закона Кіліян зможа пазбегнуць другой часткі выплат.

У гэтым сезоне Мбапе правёў 42 матчы, забіў 41 гол і аддаў 9 асістаў. Падрабязная статыстыка 7 нумара «ПСЖ» – тут.