Усе навіны

Іван Біёнчык: «Няма чалавека, які не звяртае на турнірную табліцу ўвагі. Але ў «Славіі» разумеем, што прайшло толькі 5 тураў»

23 красавіка, 17:38

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык падзяліўся меркаваннем аб матчы з брэсцкім «Дынама» (1:1). Пасля пяці тураў каманда займае першае месца ў табліцы ЧБ.

– Не атрымалася забіць гол і не прапусціць, яшчэ забіць і яшчэ не прапусціць. Таму прыкра трошкі, што гол прапусцілі. Але зноў жа – дапрацоўваць усе гэтыя моманты будзем і рэагаваць на іх будзем.

– У канцы вы вельмі эмацыянавалі. Гэта ў сувязі з тым, што каманда нейкія няправільныя дзеянні выконвала?

– Не, каманда выдатна дзейнічала, добра працавала: у абароне, выдатна ў атацы, у пераходных фазах. Гэта пытанне эмоцый, мяркую, што дзеля іх усе мы і займаемся гэтай справай. Эмоцыі самому дадаюць маладосці і агню, гэта частка гульні.

– Звяртаеце ўвагу на турнірную табліцу і высокае месца каманды?

– Думаю, што няма чалавека, які не звяртае на турнірную табліцу ўвагі. Пытанні мы разумеем і разумеем, што прайшло толькі пяць тураў.

І мы развіваемся, рыхтуемся. Цяпер быў пэўны сцэнар гульні, які мы планавалі і рэалізоўвалі. І мяне радуе, што тую сістэму і тую структуру, якую мы хацелі ўбачыць, мы і ўбачылі. Прычым бачылі змест на працягу ўсяго матча, – сказаў Біёнчык.