Усе навіны

Трэнер «Віцебска» Паўлаў пра перамогу над БАТЭ: «Вельмі добра, што вяртанне на нашу асноўную арэну адзначылася перамогай»

27 красавіка, 15:02

Галоўны трэнер «Віцебска» Аляксандр Паўлаў падвёў вынікі перамогі над БАТЭ (1:0).

– Трэба павіншаваць нашу каманду і заўзятараў з вяртаннем на асноўную арэну. І вельмі добра, што гэта ўсё адзначылася перамогай.

– Сёння дэбютаваў камерунскі абаронца Маглуар Эгедэг. Як ацэніце яго гульню?

– Раз мы згулялі на нуль у абароне, значыць дэбют нашага Джуніара прайшоў даволі годна. А памылкі мы ўжо разбяром з ім асабіста.

– Вы выпусцілі Максіма Кунцэвіча, які таксама сёння дэбютаваў. Наколькі паспяхова ён выйшаў на замену?

– Пра Максіма Кунцэвіча, думаю, дыфірамбы пакуль што мы не будзем распаўсюджваць.

– Сітуацыя з Янам Скібскім. Чаму наш капітан сёння адсутнічаў у заяўцы на гульню?

– Датычна Яна, то ён знаходзіцца ў распараджэнне Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Спадзяюся, ён з гэтым справіцца, як і спраўляўся з многімі задачамі на футбольным полі! Футбалісты, трэнерскі штаб, як і заўзятары, будуць чакаць яго вяртання. Гэта наш капітан!

– Як вам атмасфера першай хатняй гульні на стадыёне ў Вышэйшай лізе?

– Заўзятарам вялікі дзякуй за падтрымку! Ведаю адно, будзем перамагаць, будуць і хадзіць глядзець на нашу каманду, падтрымліваць, – сказаў Паўлаў.