Усе навіны

Чыноўнік «мінспорту» Бараўля пра супрацьстаянне з АБФФ: «Мне цяжка зразумець, у чым наша адмоўнае ўздзеянне»

27 красавіка, 20:06

Намеснік міністра спорту Лукашэнкі Аляксандр Бараўля падзяліўся меркаваннем аб умяшанні так званай дзяржавы ў дзейнасць АБФФ. Нагадаем, гэта супярэчыць рэгламентам ФІФА і УЕФА.

– УЕФА, ФІФА і гэтак далей ... Яны ж відавочна ж трымаюць руку на пульсе, могуць сачыць. Аляксандр Іванавіч, ці няма цеснай сувязі, так бы мовіць, калі «мінспорту» пачынае разам з АБФФ займацца… Там ёсць якія-небудзь дробязі, якія…?

– Гэта такая ходкая… Безумоўна, зносіны з імі ідуць, яны былі і на канферэнцыі федэрацыі, зразумела, што ідзе пэўная перапіска…

Зноў жа тут узнімаецца тэма ўмяшання дзяржаўных органаў у дзейнасць АБФФ.

Вы ведаеце, калі ўмяшанне заключаецца ў тым, што дзяржаўныя органы фінансуюць футбол, то, з майго пункту гледжання, аб такім умяшанні можна толькі марыць. У нас фінансаванне футбола ажыццяўляецца за рахунак дзяржавы, без гэтага федэрацыі і асобным клубам вельмі складана існаваць. Таму ў чым тут нейкае ўмяшанне, мне цяжка зразумець.

Калі размова ідзе аб тым, каб удасканальваць чэмпіянат, каб гадаваць гульцоў, рэзерв, пры гэтым зборная будзе выступаць на міжнароднай арэне, і ва УЕФА будзе цікавасць да рэйтынгу матчаў з удзелам зборнай Беларусі, яны за гэта будуць нам толькі ўдзячныя. Мне складана зразумець, у чым тут нашае адмоўнае ўздзеянне? – сказаў Бараўля.