Усе навіны

Чыноўнік «Мінаблвыканкама» Булойчык пра магчымы няўдзел дубляў у Д3 ад АБФФ: «Недарэчна нейкае напалохванне клубаў»

28 красавіка, 10:10

Так званы кіраўнік упраўлення спорту мінскага аблвыканкама Лукашэнкi Яўген Булойчык падзяліўся меркаваннем аб удзеле рэзервовых каманд вышэйшай лігі ў другой лізе па фармаце АБФФ.

Нагадаем, згодна з рэгламентам АБФФ, дублі павінны прымаць удзел у спаборніцтвах пад эгідай АБФФ.

– «Іслач» атрымала права гуляць на еўраарэне. Які прынцып можа быць, дзе будзе гуляць дубль? Што яны зрабілі такога, каб іх пазбаўляць права гуляць у еўракубках? Калі так паглядзець.

Мы ўсе мусім працаваць у інтарэсах клуба. Калі дубль будзе яскрава вылучацца на чэмпіянаце Мінскай вобласці, мы будзем рабіць правільныя рашэнні ў перспектыве. Але гэта не значыць, што сёння трэба ставіць перад выбарам: гуляць у другой лізе АБФФ ці пазбаўляцца права выступу ў еўракубках.

«Іслач» на 50 працэнтаў і больш фінансуецца дзяржавай. Пры гэтым у нас нармальныя адносіны, мы вырашаем агульныя пытанні. Тут недарэчна нейкае напалохванне якога-небудзь з клубаў, таму што гэта выходзіць за межы агульнага разумення развіцця футбола., – сказаў Булойчык.