Усе навіны

«Мінспорту» Лукашэнкi: «Правядзенне Д3 АБФФ недапушчальна і выходзіць за рамкі яе паўнамоцтваў»

29 красавіка, 19:26

«Мінспорту» Лукашэнкi заявіла, што АБФФ не мае права праводзіць чэмпіянат Беларусі ў Д3.

«Міністэрства спорту (Лукашэнкi – Tribuna.com) паведамляе пра парушэннi заканадаўства Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола».

У парушэнне пункта 6 артыкула 44 закона «Аб фізічнай культуры і спорце» 26-28 красавіка 2024 г. АБФФ было спланаванае правядзенне мерапрыемства, якое не адпавядае заканадаўству.

Паведамляем, што згодна з рэспубліканскім каляндарным планам правядзення спартыўных мерапрыемстваў АБФФ не з’яўляецца арганізатарам чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па футболе 2024 года сярод мужчынскіх каманд другой лігі, паколькі яго арганізатарам выступаюць міністэрства спорту (Лукашэнкi – Tribuna.com) і ўпаўнаважаныя ім арганізацыі. Правядзенне АБФФ аналагічнага мерапрыемства з’яўляецца недапушчальным і выходзіць за межы яе паўнамоцтваў, з чаго вынікае, што яно не мае афіцыйнага статусу і не з’яўляецца чэмпіянатам Рэспублікі Беларусь па футболе 2024 года сярод мужчынскіх каманд другой лігі.

У сувязі з выкладзеным звяртаем увагу на недапушчальнасць парушэння заканадаўства ў сферы фізічнай культуры і спорту ўсімі суб’ектамі спартыўнай дзейнасці і ўстрыманне ад рознага кшталту каментарыяў, якія ідуць уразрэз з заканадаўствам», – заявілі ў «мінспорту».