Усе навіны

«Віцебск» не прайграе пяць матчаў запар

2 траўня, 21:06

2 мая «Віцебск» згуляў унічыю з мінскім «Дынама» (1:1).

Такім чынам, бяспройгрышная серыя каманды Аляксандра Паўлава дасягнула пяці матчаў. За гэты час «Віцебск» згуляў унічыю з «Арсеналам» (1:1), а таксама абыгралі «Слуцк» (2:0), «Нёман» (1:0) і БАТЭ (1:0).

У турнірнай табліцы «Віцебск» займае шостае месца з 11 баламі.