Усе навіны

Паўлаў пра гульню Маглуара: «Калі астатнія супраць чэмпіёна хвалююцца, то гэты хлопец пачуваецца спакойна»

2 траўня, 21:35

Галоўны трэнер «Віцебска» Аляксандр Паўлаў выказаўся пра гульню камерунскага абаронцы Эгедэга Маглуара, а таксама расказаў, чаму ў заяўцы на гульню супраць мінскага «Дынама» адсутнічалі абаронцы Вепа Жумаеў і Арцём Скітаў.

– Што можаце сказаць пра гульню Эгедэга Маглура? Гэты футбаліст выклікаў захапленне ў шматлікіх пабліках.

– Давайце проста характарызуем гульні нашых хлопцаў. Калі яны супраць чэмпіёна краіны хвалююцца, то гэты хлопец пачуваецца спакойна.

– Сёння адсутнічаў Скіта і Жумаеў.

– Атрымалі пашкоджанне тыя, хто адсутнічаў у заяўцы, – распавёў Паўлаў.