Усе навіны

Зборная Беларусі U-17 у кваліфікацыі ЧЕ-2024/25 згуляе з супернікамі з Германіі, Чэхіі і Андоры

3 траўня, 20:28

3 мая ў Швейцарыі адбылося лёсаванне першага кваліфікацыйнага раунда ЧЕ-2024/25 для зборных U-17.

Зборная Беларусі U-17 аказалася ў групе 7. Сапернікамі каманды стануць Германія, Чэхія і Андора.

Міні-турніры адбудуцца з 1 ліпеня па 19 лістапада на дамашняй арэне адной са зборных.

Пасля 1-га тура ўсе каманды падзеляць на Лігу А (28 каманд – сем груп па чатыры каманды) і Лігу Б (26 каманд – пяць груп па чатыры каманды і дзве групы па тры каманды) для 2-га тура.

Дзве найлепшыя каманды ў кожнай з 14 груп першага тура пройдуць кваліфікацыю ў Лігу А ў другім раундзе, дзе вясной будуць змагацца за сем месцаў разам з Албаніяй, якая прымае фінальны турнір. Каманды лігі B будуць змагацца за выхад у лігу A першага адборачнага раунда ЧЕ-2026/27 U-19 гадоў.