Усе навіны

Мікель Артэта: «Хочам, каб Жаржынья застаўся»

3 траўня, 21:53

Галоўны трэнер «Арсенала» Мікель Артэта пацвердзіў, што клуб прапанаваў Жаржынья новы кантракт.

«Я хацеў бы ўтрымаць яго. Ён гэта ведае. Клуб гэта поўнасцю падтрымлівае.

Ён сапраўды важны гулец для нас, на полі і па-за ім. Ён робіць нас лепш, таму мы хочам, каб ён застаўся», – сказаў Артэта.

Пагадненне з 32-гадовым італьянцам заканчваецца 30 чэрвеня.

Паўабаронца перайшоў у «Арсенал» у студзені 2023 года за 12 мільёнаў фунтаў з «Чэлсі», падпісаўшы 18-месячны кантракт з магчымасцю падаўжэння яшчэ на сезон.

У гэтым сезоне футбаліст забіў 1 гол і зрабіў 2 асістам у 35 матчах за лонданцаў. Падрабязная статыстыка – тут.