Усе навіны

БАТЭ ўстанавіў антырэкорд па колькасці ачкоў пасля 7 тураў у гісторыі

3 траўня, 22:11

У дзень дзесяцігоддзя адкрыцця «Барысаў-Арэны» БАТЭ згуляў унічыю з «Іслаччу» (1:1) у 7-м туры.

У гаспадароў забіў Алег Нікіфарэнка на 43-й хвіліне, у гасцей голам вызначыўся Аляксандр Шасцюк на 59-й хвіліне.

Такім чынам барысаўскі клуб пасля сямі тураў набраў шэсць ачкоў і ідзе на 11-м месцы ў табліцы. Гэты вынік з'яўляецца для БАТЭ найгоршым у гісторыі.

Раней найгоршым паказчыкам пасля 7 тураў былі 10 ачкоў у 2000-м і 2003-м.