Усе навіны

«Іпсвіч» праз 22 гады вярнуўся ў АПЛ

4 траўня, 19:13

Завяршыліся матчы апошняга, 46-га тура Чэмпіёншыпа сезона 2023/24.

Па яго выніках у АПЛ вярнуўся «Іпсвіч», які перамог «Хадэрсфілд» (2:0).

Апошні раз каманда гуляла ў элітным англійскім дывізіёне ў сезоне 2001/02.

Яшчэ ў кампаніі 2022/23 «Іпсвіч» гуляў у Першай лізе (трэцім па сіле дывізіёне Англіі), тады каманда заняла другое месца і выйшла ў Чэмпіёншып.

Галоўным трэнерам «Іпсвіча» з'яўляецца 37-гадовы Кіран Макена.

Чэмпіёнам стаў «Лестэр», яшчэ за 2 туры да завяршэння сезона, гарантаваўшы сабе павышэнне ў класе.

У плей-оф за права выхаду ў АПЛ згуляюць «Лідс», «Саўтгемптан», «Вест Бромвіч» і «Норвіч Сіці». Яны разыграюць апошнюю, трэцюю пуцёўку.

У Першую лігу Англіі вылецелі «Бірмінгем», «Хадэрсфілд» і «Рoтэрхем».

Турнірная табліца Чэмпіёншыпа тут.