Усе навіны

Іван Біёнчык: «Паразу ад «Слуцку» «Славія» прымае ганарліва, не хачу прад'яўляць тут камусьці прэтэнзіі»

4 траўня, 20:42

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык падчас пасляматчавай прэс-канферэнцыі падвёў вынікі сустрэчы супраць «Слуцка» (0:1) у 7-м туры ЧБ.

– Добры матч. Так, нажаль, у добрым матчы мы не атрымалі поспех. Такое бывае. Удзячны хлопцам, што добра дзейнічалі, добра атакавалі. І нават больш за тое, той план, які першапачаткова мы планавалі і хацелі рэалізаваць, хлопцы нават рэалізавалі з вялікім энтузіязмам і нават дадалі сваіх фарбаў больш яркіх.

За гэта ўдзячны, але, нажаль, такія вынікі бываюць. У саперніка быў кікс і, скажам так, сапернік атрымаў поспех. Што ёсць, тое ёсць. Поспехаў саперніку.

– Параза, канешне, крыўдная, першая ў сезоне. Ці доўга вы яго будзеце аналізаваць, адыходзіць? Ці гэта забыта, і ўжо ў наступным матчы ўжо ідзяце наперад?

– Скажам так, гэта частка гульні. Як перамога, так нічыя і паражэнне. І адзін з гэтых вынікаў перад кожным матчам абавязкова адбудзецца. Які – гэта ўжо пытанне. Ізноў жа, дзесьці можна казаць пра шанцаванне, дзесьці можна казаць пра тое, што атрымалася рэалізаваць і паспяхова рэалізаваць, а дзесьці можна казаць пра нейкія іншыя акалічнасці.

Але сёння паражэнне, і, адпаведна, я думаю, што мы яго прымаем, прымаем ганарліва, спакойна і разумеем тое, што адбылася такая сітуацыя. І рыхтуемся, увогуле, далей. І яшчэ раз паўтаруся, што не хачу прад'яўляць тут некаму прэтэнзіі. Гэтыя хлопцы выдатна, добра дзейнічалі. І, скажам так, я задаволены, як яны гулялі, як яны аддаваліся гульні, як яны хацелі рэалізаваць гэтую перамогу, гэты поспех. І яны вялікія малайцы, – адзначыў Биончик.