Усе навіны

Дрос пра 0:1 са «Слуцкам»: «У «Славіі» былі магчымасці забіць, але не рэалізавалі. Нядрэнны матч, нягледзячы на вынік»

4 траўня, 21:14

Паўабаронца «Славіі» Крысціян Дрос падвёў вынікі матча 7-га тура ЧБ супраць «Слуцка» (0:1).

«Я лічу, што мы правялі даволі неблагі матч, нягледзячы на вынік. Па гульні мы добра рухалі мяч, больш валодалі ініцыятывай. Большую частку матча саперніку не давалі практычна нічога стварыць. У саміх былі магчымасці забіць, але, нажаль, не рэалізавалі. Лічу, што для каманды гэта быў неблагі матч.

Вельмі ўдзячны балельшчыкам за падтрымку ў любой сітуацыі. Будзем старацца радаваць іх далей сваёй гульнёй», – адзначыў Дрос.