Усе навіны

Аляхновіч пра розыгрыш пенальці з Гардзяйчуком: «Гарадскі стадыён у Барысаве па-ранейшаму родны для мяне»

4 траўня, 21:46

Паўабаронца брэсцкага «Дынама» Эдгар Аляхновіч пракаментаваў розыгрыш пенальці з Міхаілам Гардзяйчуком у мачце з «Арсеналам» у 7-м туры ЧБ.

– Гэта самы сапраўдны пенальці. Мы даўно з Мішам планавалі так яго разгуляць. Паабяцалі адзін аднаму – калі будзе пенальці пры якім заўгодна рахунку, з любым супернікам, мы яго па любым разыграем.

– Гэта ж рэмейк таго самага пенальці ў складзе БАТЭ на Гарадскім стадыёне.

– Уяўляеце, нават у тыя самыя вароты. І нават у той самы кут. Толькі Віталя Гайдучыка не было. Ён павінен быў на скрыпцы іграць, калі вы заўважылі.

– Даніну павагі «Гарадскому», атрымліваецца, аддалі?

– Так. Гэты стадыён родны. Для мяне, я думаю, для Мішы таксама, – сказаў Аляхновіч.