Усе навіны

Яўген Малашэвіч: «У кожным матчы ў «Мінска» ёсць момант – не хапае завяршэння. Прайшло сем тураў, і мы не выйграем»

5 траўня, 11:40

Вінгер «Мінска» Яўген Малашэвіч расказаў пра матч з «Тарпеда-БелАЗ» (1:2) у рамках 7-га тура ЧБ.

– Сёння саступілі «Тарпеда-БелАЗ». Раскажыце пра эмоцыі ад матчу. Чаго не хапіла «Мінску» для перамогі?

– Мне здаецца, не хапіла крыху эмоцый у канцы, каб завяршыць гэты матч перамогай. Усе перадумовы для гэтага былі і мы мусілі перамагаць, але так атрымалася, што прайгралі.

– Каманда пакуль не можа атрымаць першую перамогу ў ЧБ. Чаго «Мінску» не хапае для таго, каб усё ж пераламаць гэтую тэндэнцыю?

– У нас у кожным матчы ёсць момант і не хапае крыху завяршэння, можа быць, характару. Сёння на апошніх хвілінах мы павінны былі перамагаць, але так атрымалася, што ў «Тарпеда-БелАЗ» былі шанцы, яны імі скарысталіся і забілі два мячы, таму мы не забіваем, а яны забіваюць.

– У сувязі з такой не самай простай серыяй, якая атмасфера ў распранальні? Ці не цісне на каманду гэтая бязвыйгрышная серыя?

– Канешне, хочацца ўжо выйграць. Ужо прайшло сем тураў і мы не выйграем, толькі дзве нічые. Канешне ж, гэта мае нейкую вагу, але ўсе дзецюкі хочуць выйграць. Па сёння па гульні ніякіх пытанняў, я думаю, да кагосьці не было.

– Страцілі вы дастаткова рана з-за траўмы Сямёна Пяньчука. Наколькі складана было «Мінску» перабудоўвацца пасля такой ранняй замены?

– Сямёну здароўя, але ў першую чаргу былі замены і, канешне, ёсць каму замяняць і Сямёна, і мяне. Перастроіліся і выйшаў чалавек, які згуляў не горш, – сказаў Малашэвіч.