Усе навіны

Сяргей Яромка: «Найбліжэйшым часам апублікуем пашыраны спіс складу зборнай Беларусі U-21 – новыя імёны з'явяцца адназначна»

5 траўня, 12:07

Галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі Сяргей Яромка пракаментаваў матч паміж «Мінскам» і «Тарпеда-БелаЗ» (1:2) у рамках 7-га тура чэмпіянату Беларусі.

– Як вам было глядзець на вашу леташнюю каманду, наколькі спадабаўся вам «Мінск» у гульні з «Тарпеда-БелАЗ»?

– Я прыходжу глядзець не на футбольны клуб «Мінск», не на каманду, а з пазіцыі трэнера моладзевай зборнай, менавіта назіраць за футбалістамі, якія непасрэдна хуткім часам будуць выкліканыя туды.

Быў прыемна здзіўлены, што сёння Цімафей Шаркоўскі выйшаў у складзе. Здзіўлены, чаму Радзівон Пячура не было ў стартавым складзе, але рады за яго, што ён выйшаў, добра абвастрыў гульню і аддаў галявую перадачу.

– З пункту гледжання трэнера маладзёжнай зборнай, вы сказалі, што глядзіце ў асноўным з прыцэлам на зборную. Магчыма, нейкія новыя імёны недзе сёння вы прымецілі?

– Сёння новых імёнаў я не прымеціў, бо ўсіх гэтых футбалістаў ведаю, а ў бліжэйшы час будзе апублікаваны пашыраны спіс, і тое, што там новыя імёны з'явяцца, гэта адназначна. З улікам таго, што мы праводзім таварыскія гульні і трэба нікога не прапусціць.

– Дэбютаваў у складзе «Мінска» ў вышэйшай лізе галкіпер Мацвей Сухарэнка. Магчыма, ці будзеце вы праглядаць яго для ростэра?

– Не, не буду. На сённяшні дзень у нас абойма з варатарамі дастаткова добрая, – сказаў Яромка.