Усе навіны

Сяргей Яромка: «Драматычная гульня склалася для «Мінска», але выйграе той, хто больш хоча, – майстэрства Скавыша адбілася»

5 траўня, 12:49

Галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі Сяргей Яромка пракаментаваў матч «Мінска» і «Тарпеда-БелаЗ» (1:2) у рамках 7-га тура чэмпіянату Беларусі.

– У цэлым, канешне, драматычная гульня склалася для «Мінска», але выйграе той, хто больш хоча. Усё ж майстэрства Максіма Скавыша адбілася.

– Як вы лічыце, як экс-галоўны трэнер каманды, чаго «Мінску» пакуль не хапае для таго, каб атрымаць першую перамогу ў чэмпіянаце?

– Бракуе забітых мячоў і паменш прапускаць. Тады будуць перамогі. Але гэта лепш задаць пытанне да трэнерскага штаба. Яны лепш ведаюць мяне гэтую каманду на сённяшні дзень, – сказаў Яромка.