Усе навіны

Абаронца «Мінска» Крыўцоў пра матч з «Тарпеда-БелАЗ»: «Хто перамагае ў адзінаборствах – выйграе матч»

5 траўня, 16:10

Абаронца «Мінска» Глеб Крыўцоў падвёў вынік матчу з «Тарпеда-БелАЗ» (1:2) у 7-м туры вышэйшай лігі.

– Страта канцэнтрацыі паўплывала, хутчэй за ўсё. Пачалі гуляць проста, ды і «Тарпеда» падціснула. Ім трэба было іграць. А мы не вытрымалі гэтага ціску. І ўсё.

– Сваёй гульнёй задаволены сёння?

– Першы тайм дзейнічалі нядрэнна. Можна сказаць, нават добра. Пасля страцілі канцэнтрацыю і гэта перакрэсліла ўвесь вынік да.

– Было адчуванне, што «Мінску» супрацьстаіць адзін з лідараў?

– Ды не, усе аднолькавыя. Проста хтосьці дзесьці ледзь-ледзь мацней і ўсё. У нашай лізе ўсё плюс-мінус роўныя.

– Пры падрыхтоўцы да сустрэчы рабілі акцэнт на тым, што ў Жодзіна – адна з найлепшых абарон чэмпіянату?

– Так, усё ж такі яны прапусцілі даволі мала. Адзін мяч накшталт... Але як ёсць ужо. Вось мы забілі ім другі.

– Шмат барацьбы сёння было. Жаданне пераважала або эмоцыі захліствалі?

– Від спорту ў нас такі. Хто перамагае ў адзінаборствах – выйграе матч. Мне здаецца, у першым тайме мы былі лепш у адзінаборствах і выглядалі добра. А ў другой палове пачалі падсядаць. Сталі заканчвацца сілы і замены ў суперніка ўзмацнілі гульню, – сказаў Крыўцоў.