Усе навіны

Арцём Рахманаў: «Брэсцкае «Дынама» імкнецца прагрэсаваць ад гульні да гульні»

6 траўня, 10:26

Абаронца брэсцкага «Дынама» Арцём Рахманаў распавёў аб задачах на сезон.

– Якія задачы ставяцца перад брэсцкім «Дынама» на гэты сезон?

– Па-добраму, каманда ў нас новая і маладая. Імкнемся прагрэсаваць ад гульні да гульні. Самае галоўнае, каб маладыя хлопцы прагрэсіравалі і набіраліся вопыту. А што атрымаецца па ходзе сезона - убачым.

– Якія ўражанні аб працы пад кіраўніцтвам Аляксандра Бразевіча?

– Досыць добры спецыяліст, спрабуе ставіць камбінацыйны футбол. Зразумела, што не ўсё атрымліваецца са старту, вельмі шмат працы трэба. Але хлопцы імкнуцца, выконваюць усе патрабаванні. Пакуль вынік ёсць, а гэта самае галоўнае.

– Вашы чаканні ад сезону?

– Я ўдзячны Богу, што ёсць магчымасць гуляць у футбол, радаваць балельшчыкаў. І пакуль я на полі ў стартавым складзе брэсцкага «Дынама», імкнуся аддаваць максімум і ў кожным матчы рабіць усё, што ад мяне залежыць, – сказаў Рахманаў.