Усе навіны

Станіслаў Драгун: «Будзем прасіць АБФФ, каб перанесла DMedia матч Кубка Беларусі»

6 траўня, 13:43

Заснавальнік DMedia Станіслаў Драгун расказаў аб удзеле каманды ў першым раундзе Кубка Беларусі-2024/25. Лёсаванне пройдзе 6 траўня.

– Мне здаецца, класная гісторыя, што мы будзем гуляць у Кубку Беларусі. Мы будзем прасіць федэрацыю футбола, каб перанеслі нам Кубак, таму што ён трапляе на тур [расiйскай аматарскай] медыялігі.

Я думаю, яны пойдуць нам насустрач. Бо чым далей мы пройдзем у Кубку, тым будзе цікавей для ўсіх бакоў гэтага мерапрыемства. А на каго хочам патрапіць? Гэта без розніцы, – сказаў Драгун.